Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэлефанія, , ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае прынцыпы тэлефоннай сувязі і неабходную для яе апаратуру.

тэлефільм, , м.

Фільм, створаны для паказу па тэлебачанні.

тэлефон, , м.

  1. Сістэма тэхнічных прыстасаванняў, якая дае магчымасць весці размову на адлегласці па правадах пры дапамозе электрычнай энергіі.

    • Гаварыць па тэлефоне.
  2. Апарат для размовы такім спосабам.

    • Аддаць т. у рамонт.
  3. Нумар такога апарата (разм.).

    • Запісаць т. знаёмых.

|| прым. тэлефонны, .

  • Тэлефонная станцыя.

тэлецэнтр, , м.

Скарачэнне: тэлевізійны цэнтр — станцыя (у 3 знач.), якая стварае тэлевізійныя праграмы і ажыццяўляе іх вяшчанне.

тэма, , ж.

  1. Прадмет, асноўны змест разважання, выкладу думкі, творчасці.

    • Перайсці да другой тэмы.
    • Т. даклада.
  2. Галоўны матыў музычнага твора.

    • Т. з варыяцыямі.

тэматыка, , ж.

Сукупнасць, кола тэм.

  • Гістарычная т.

|| прым. тэматычны, .

тэматычны, .

  1. гл. тэматыка.

  2. Прысвечаны якой-н. адной тэме.

    • Тэматычная выстаўка кніг.

тэмбр, , м.

Характэрная афарбоўка гуку (у голасу, інструмента), якая надаецца яму абертонамі, прыгукамі.

  • Прыемны т. голасу.

|| прым. тэмбравы, .

тэмп, , м.

  1. Ступень хуткасці ў выкананні музычнага твора, а таксама ў рухах, выкананні чаго-н., чытанні.

  2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго-н.

    • Тэмпы будаўніцтва.

  • У тэмпе (разм.) — хутка, энергічна.

|| прым. тэмпавы, .

тэмпера, , ж.

  1. Фарбы, расцёртыя на яечным жаўтку або на сумесі клеявога раствору з алеем.

  2. Карціна, выкананая такімі фарбамі і асобымі тэхнічнымі прыёмамі.

|| прым. тэмперны, .