Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэніс, ✂, м.

Парная спартыўная гульня маленькім мячыкам, які перакідваецца ракеткай цераз сетку, што раздзяляе пляцоўку-корт.

|| прым. тэнісны, ✂.

тэнісіст, ✂, м.

Ігрок у тэніс.

|| ж. тэнісістка, ✂.

тэніска, ✂, ж.

Сарочка з кароткімі рукавамі, звычайна трыкатажная.

тэнт, ✂, м.

Парусінавая стрэшка на судне, верандзе і пад., якая засцерагае ад сонца, дажджу.

тэолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне тэалогіі, багаслоў.

тэорыя, ✂, ж.

  1. Вучэнне, сістэма навуковых прынцыпаў, ідэй, якія абагульняюць практычны вопыт і адлюстроўваюць заканамернасці прыроды, грамадства, мыслення.

    • Т. пазнання.
  2. Сукупнасць абагульненых палажэнняў, што ўтвараюць навуку або раздзел якой-н. навукі, а таксама сукупнасць правіл у галіне якога-н. майстэрства.

    • Лінгвістычная т.
    • Т. шахматнай гульні.
  3. Думка, погляды, меркаванні, якія склаліся ў каго-н. на што-Н: (разм.).

    • У яго свая т. наконт гэтага пытання.

|| прым. тэарэтычны, ✂.

  • Тэарэтычнае мовазнаўства.

тэпаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Ісці, робячы частыя крокі.

  2. Ісці, хадзіць наогул.

    • Нехта тэпае па двары.
  3. Пра дзяцей: пачынаць хадзіць, хадзіць няўпэўнена.

    • Хлопчык ужо пачынае т.

|| наз. тэпанне, ✂.

тэпці, ✂, м. (разм.).

Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.

|| памянш. тэпцік, ✂.

тэракота, ✂, ж.

Абпаленая высокаякасная каляровая (жоўтая або чырвоная) ганчарная гліна, а таксама (зб. ) абпаленыя непаліваныя вырабы з гэтай гліны.

|| прым. тэракотавы, ✂.

  • Т. колер (чырванавата-карычневы).

тэрапеўт, ✂, м.

Урач, спецыяліст па тэрапіі.