Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэрапія, , ж.

  1. Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі.

  2. Раздзел медыцыны, прысвечаны такому лячэнню ўнутраных хвароб і іх прафілактыцы.

|| прым. тэрапеўтычны, .

тэрарызаваць, ; зак. і незак.

  1. Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам.

  2. Прывесці (прыводзіць) у страх, запалохаць (запалохваць) чым-н. (разм.).

    • Т. сваімі паводзінамі.

|| наз. тэрарызаванне, .

тэрарызм, , м.

Палітыка і практыка тэрору (у 1 знач.).

|| прым. тэрарыстычны, .

тэрарый, , м.

Спецыяльнае памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.

тэрарыст, , м.

Прыхільнік або ўдзельнік актаў індывідуальнага тэрору.

|| ж. тэрарыстка, .

|| прым. тэрарысцкі, .

тэраса, , ж.

  1. Летняя адкрытая (без сцен) прыбудова да дома.

    • Крытая т. (са стрэшкай на слупах).
    • Зашклёная т.
  2. Гарызантальны ўступ зямной паверхні (на схілах) у выглядзе пляцоўкі.

    • Бераг спускаецца тэрасамі.

тэр’ер, , м.

Агульная назва парод сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на невялікіх жывёлін, што жывуць у норах, і для барацьбы з грызунамі.

тэрма...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да тэмпературы (у 1 знач.), напр. тэрмабаракамера, тэрмаграма, тэрмадынаміка, тэрмарэгуляванне;
  • 2) які мае адносіны да цеплаты, цяпла, напр. тэрмаактыўны, тэрмаакумуляцыя, тэрмагенератар, тэрмаграфія, тэрматэрапія, тэрмахімія;
  • 3) які мае адносіны да высокай тэмпературы (у 1 знач.), напр. тэрмабарометр, тэрмазварванне, тэрмасклейванне, тэрмаядзерны.

тэрмадынаміка, , ж.

Раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і яго ўплыў на ўласцівасці фізічных цел.

|| прым. тэрмадынамічны, .

тэрмас, , м.

Спецыяльная пасудзіна для захоўвання змесціва пры пастаяннай тэмпературы.

  • Кава ў тэрмасе.

|| прым. тэрмасны, .

  • Т. корак.