Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэрэнкур, , м.

  1. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях.

  2. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.

тэст, , м. (спец.).

  1. Стандартнае заданне, якое прымяняецца ў псіхалогіі і педагогіцы для вызначэння разумовых здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека і іншых бакоў яго асобы.

    • Т. на інтэлектуальнае развіццё.
    • Т. ацэнкі матэматычных здольнасцей.
  2. Пробныя ўздзеянні на арганізм з мэтай вывучэння розных фізіялагічных працэсаў у ім, а таксама для вызначэння функцыянальнага стану асобных органаў, тканак і арганізма ў цэлым.

    • Зрокавы, слыхавы т.
    • Т. на наяўнасць цяжарнасці.
  3. У інфарматыцы: задача з вядомым рашэннем, прызначаная для праверкі правільнасці работы ЭВМ і яе праграмнага забеспячэння.

    • Тэсты для праверкі памяці ЭВМ.

|| прым. тэставы, .

тэсціраваць, ; незак. (спец.).

Вызначаць разумовыя здольнасці, схільнасці, валявыя якасці чалавека і іншыя бакі яго асобы пры дапамозе тэстаў.

|| наз. тэсціраванне, .

тэтралогія, , ж.

Чатыры літаратурныя або музычна-драматычныя творы, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта.

|| прым. тэтралагічны, .

тэтраметр, , м.

У антычным вершаскладанні: чатырохдольны верш.

|| прым. тэтраметрычны, .

тэўтоны, , м.

Агульная назва старажытнагерманскіх плямёнаў.

|| прым. тэўтонскі, . Т. ордэн.

тэфтэлі, .

Ежа з мяснога фаршу ў выглядзе шарыкаў.

тэх...

Скарачэнне ў знач. тэхнічны, напр. тэхвучоба, тэхперсанал, тэхпрапаганда.

тэхмінімум, , м.

Сукупнасць ведаў, вопыту ў якой-н. галіне тэхнікі, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.

  • Здаць т.

тэхна...

Першая частка складаных слоў са знач. тэхналагічны, напр. тэхнакантроль, тэхнакіраўнік.