Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэхнакрат, , м.

Прадстаўнік тэхнакратыі.

тэхнакратыя, , ж., зб.

Высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне тэхнікі, якія ўдзельнічаюць у кіраванні вытворчасцю і ў ажыццяўленні ўрадавай эканамічнай палітыкі.

|| прым. тэхнакратычны, .

тэхналогія, , ж.

Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці.

  • Т. апрацоўкі металаў.

|| прым. тэхналагічны, .

  • Т. працэс.

тэхнік, , м.

  1. Спецыяліст з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

  2. Спецыяліст у галіне тэхнікі, тэхнічных навук.

тэхніка, , ж.

  1. Кола навук, звязаных з вывучэннем і стварэннем сродкаў вытворчасці, прылад працы.

    • Навука і т.
  2. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей.

    • Авалодаць тэхнікай.
  3. Сукупнасць прыёмаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве.

    • Музычная т.
    • Т. справаводства.
  4. зб. Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці.

    • Рамонт тэхнікі.
    • Ваенная т.

|| прым. тэхнічны, .

тэхнікум, , м.

Сярэдняя тэхнічная або наогул спецыяльная навучальная ўстанова.

  • Сельскагаспадарчы т.
  • Гандлёвы т.

|| прым. тэхнікумаўскі, .

тэхніцызм, , м. (кніжн.).

Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці.

тэхнічка, , ж. (разм.).

  1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.

  2. Машына тэхнічнай дапамогі.

тэхнічны, .

  1. гл. тэхніка.

  2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў; звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н вытворчасці.

    • Тэхнічныя навыкі, прыёмы.
  3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.

    • Тэхнічная вада.
  4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.

    • Т. сакратар.
  5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).

    • Т. футбаліст.

|| наз. тэхнічнасць, .

тэхнолаг, , м.

Спецыяліст па тэхналогіі вытворчасці.