Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэрміт​2, ✂, м.

Перапончатакрылае насякомае гарачых краін, якое жыве вялікімі згуртаваннямі і з’яўляецца шкоднікам драўніны, скуры, сельскагаспадарчых прадуктаў.

тэрмітнік, ✂, м.

Гняздо тэрмітаў ​2.

тэрмічны, ✂.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі; цеплавы.

  • Тэрмічная апрацоўка металаў.

тэрмометр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы.

тэрор, ✂, м.

  1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.

    • Палітычны т.
  2. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.

    • Т. самадура.

|| прым. тэрарыстычны, ✂.

тэрпенцін, ✂, м.

Смалістае рэчыва, што выдзяляецца пры надрэзе хваёвых дрэў; жывіца (у 1 знач.).

|| прым. тэрпенцінавы, ✂.

тэрцыя, ✂, ж.

У музыцы: трэцяя ступень гамы, а таксама інтэрвал (у 2 знач.), які ахоплівае тры ступені гукарада.

  • Вялікая т. (інтэрвал у тры ступені і два тоны).
  • Малая т. (інтэрвал у тры ступені і паўтара тону).

|| прым. тэрцыевы, ✂.

тэрцэт, ✂, м. (спец.).

  1. Вакальны твор для трох галасоў, а таксама музычны твор для трох выканаўцаў; трыо.

  2. Страфа з трох вершаваных радкоў.

тэрыкон, ✂, м.

Конусападобны насып пустой пароды каля шахты.

тэрыторыя, ✂, ж.

Зямельная прастора з пэўнымі межамі.

  • Т. Беларусі.
  • Т. завода.

|| прым. тэрытарыяльны, ✂.