Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэлеграма, ✂, ж.

Тэрміновае паведамленне, якое перадаецца па тэлеграфе або радыё, а таксама бланк з такім паведамленнем.

  • Віншавальная т.

|| прым. тэлеграмны, ✂.

тэлеграф, ✂, м.

  1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах або па радыё.

  2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.

    • Працаваць на тэлеграфе.
    • Пошта і т.
  3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.

|| прым. тэлеграфны, ✂.

  • Тэлеграфныя слупы.
  • Т. стыль пісьма (перан. вельмі сціслы, лаканічны).

тэлеграфаваць, ✂; зак. і незак.

Паведаміць (-мляць) па тэлеграфе.

  • Т. аб выездзе.

тэлеграфіст, ✂, м.

Работнік тэлеграфа (у 2 знач.), які прымае і перадае тэлеграмы.

|| ж. тэлеграфістка, ✂.

тэлеграфія, ✂, ж.

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.

тэлекс, ✂, м.

  1. Міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання.

    • Звязацца па тэлексу.
  2. Апарат для такога тэлеграфавання.

  3. Тэкст паведамлення, атрыманы па такому апарату.

    • Атрыманы тэрміновы т.

|| прым. тэлексны, ✂.

тэлемост, ✂, м.

Тэлевізійная сувязь на далёкія адлегласці пры дапамозе касмічных апаратаў.

  • Касмічны т.

тэлепатыя, ✂, ж.

Не растлумачаная навукай парапсіхалагічная з’ява перадачы думак і пачуццяў на адлегласці без дапамогі органаў пачуццяў.

|| прым. тэлепатычны, ✂.

тэлескоп​1, ✂, м.

Астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі целамі, свяціламі.

|| прым. тэлескопны, ✂ і тэлескапічны, ✂.

тэлескоп​2, ✂, м.

Парода акварыумных залатых рыбак.