Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэатралізаваць, ✂; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры.

  • Т. раман.

|| наз. тэатралізацыя, ✂.

тэатральны, ✂.

  1. гл. тэатр.

  2. перан. Ненатуральны, паказны, разлічаны на знешні эфект.

    • Т. жэст.

|| наз. тэатральнасць, ✂.

тэбеневаць, ✂; незак. (спец.).

Знаходзіцца зімой на пашы, пакрытай снегам.

тэбенёўка, ✂, ж. (спец.).

Пасьба сельскагаспадарчай жывёлы на пашы, пакрытай снегам.

тэза, ✂, ж. (спец.).

Тое, што і тэзіс (у 1 знач.).

тэзаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Скласці (складаць) тэзісы да артыкула, даклада і пад.

тэзаўраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) тэзаўрацыю.

тэзаўрацыя, ✂, ж. (спец.).

Накапленне золата (зліткаў, манет) як скарбу прыватнымі асобамі.

тэзаўрус, ✂, м. (спец.).

  1. Слоўнік мовы, які мае на мэце поўнае адлюстраванне ўсёй яе лексікі.

  2. Слоўнік або звод даных, які поўнасцю ахоплівае тэрміны, паняцці якой-н. спецыяльнай сферы.

|| прым. тэзаўрусны, ✂.

тэзіс, ✂, м.

  1. У логіцы: палажэнне, якое патрабуе доказу.

  2. Палажэнне, што коратка фармулюе якую-н. ідэю, а таксама адну з асноўных думак сачынення, даклада і пад.

    • Т. даклада.

|| прым. тэзісны, ✂.

  • У тэзіснай форме.