Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэарэма, ✂, ж.

Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам.

тэарэтызаваць, ✂; незак.

  1. Займацца тэарэтычнымі пытаннямі, ствараць тэорыю (у 1 і 2 знач.).

  2. Абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы.

|| наз. тэарэтызаванне, ✂.

тэарэтык, ✂, м.

  1. Чалавек, які займаецца тэарэтычнымі пытаннямі ў якой-н. галіне ведаў.

    • Фізік-т.
  2. Чалавек з тэарэтычным (у 3 знач.) складам розуму.

тэарэтычны, ✂.

  1. гл. тэорыя.

  2. Які мае адносіны да тэорыі, заснаваны на тэорыі.

    • Т. семінар.
  3. Схільны, здольны да занятку тэорыяй.

    • Т. розум.

|| наз. тэарэтычнасць, ✂.

тэасоф, ✂, м.

Прыхільнік, паслядоўнік тэасофіі.

|| ж. тэасофка, ✂.

тэасофія, ✂, ж.

Вучэнне пра непасрэднае спасціжэнне боскіх тайнаў, пра зносіны з тым светам.

|| прым. тэасофскі, ✂ і тэасафічны, ✂.

тэатр, ✂, м.

  1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.

    • Музычны т.
    • Захапляцца тэатрам.
  2. Установа, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.

    • Калектыў тэатра.
    • Працаваць у тэатры.
  3. Сукупнасць драматычных твораў (пісьменніка або літаратурнай школы).

    • Т. Шэкспіра.
  4. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.

    • Т. ваенных дзеянняў.

○

  • Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

|| прым. тэатральны, ✂.

тэатразнавец, ✂, м.

Спецыяліст у галіне тэатразнаўства.

тэатразнаўства, ✂, н.

Галіна мастацтвазнаўства, прысвечаная вывучэнню тэатра, яго тэорыі, гісторыі і ролі ў грамадскім жыцці.

|| прым. тэатразнаўчы, ✂.

тэатрал, ✂, м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра.

|| ж. тэатралка, ✂.