калыханка1, ✂, ж.
Песня, якую спяваюць, калышучы дзіця.
калыханка2, ✂, ж. (разм.).
Збудаванне для калыхання, гушкання; арэлі.
калыхацца, ✂; незак.
Мерна рухацца зверху ўніз ці з боку ў бок, гайдацца.
- К. на ветры.
- К. на вадзе.
- К. на арэлях.
|| аднакр. калыхнуцца, ✂.
кальвіль, ✂, м.
Паўднёвы сорт яблыні, а таксама вялікія ружова-жоўтыя яблыкі.
|| прым. кальвільны, ✂.
калье, нескл., н.
Шыйнае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў з падвескамі спераду.
калькаваць, ✂; зак. і незак.
-
Зняць (знімаць) копію з чаго-н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.).
-
Стварыць (ствараць) слова або выраз па ўзору іншамоўнага слова або выразу.
|| зак. скалькаваць, ✂.
калькуляваць, ✂; незак. (спец.).
Вылічаць вартасць тавару, велічыню выдаткаў і інш.
|| зак. скалькуляваць, ✂.
|| наз. калькуляцыя, ✂.