Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

традыцыйны, ✂.

  1. Заснаваны на традыцыі (у 1 знач.) і замацаваны ёю.

    • Т. звычай.
  2. Які адбываецца па традыцыі (у 2 знач.), па ўстаноўленаму звычаю.

    • Традыцыйныя спаборніцтвы па бегу.

|| наз. традыцыйнасць, ✂.

традыцыя, ✂, ж.

  1. Звычаі, погляды, нормы паводзін і пад., якія перадаюцца ад папярэдніх пакаленняў наступным.

    • Гістарычныя традыцыі.
    • Традыцыі продкаў.
  2. Парадак, звычай, што ўстанаўліваецца ў паводзінах, быце.

    • Т. адзначаць дзень нараджэння.

традыцыяналізм, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнасць да старых традыцый.

|| прым. традыцыяналісцкі, ✂.

траекторыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Лінія, якую апісвае ў прасторы ў працэсе руху якое-н. цела або пункт.

    • Т. палёту метэарыта.
  2. Лінія палёту снарада, ракеты або кулі.

|| прым. траекторны, ✂.

траісты, ✂.

  1. Траякі.

    • Т. ўплыў.
  2. Пра палітычныя пагадненні: заключаны, падпісаны трыма дзяржавамі, бакамі.

    • Траістае пагадненне.

|| наз. траістасць, ✂.

траіцца, ✂; незак.

Раздзяляцца на тры часткі, а таксама здавацца трайным, патройвацца (пра бачныя прадметы).

  • Траіцца ў вачах у каго-н.

траіць, ✂; незак.

  1. Дзяліць на тры часткі (разм.).

    • Т. бервяно.
  2. Злучаць тры часткі разам.

    • Т. ніткі.
  3. Тройчы пераворваць зямлю (спец.).

  4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова.

    • Т. з ружжа (забіваць трох птушак адным зарадам).

|| наз. траенне, ✂.

трайнік, ✂, м. (спец.).

  1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або складаецца з трох частак.

    • Паляўнічы т. (трохстволка).
  2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак.

    • Дошка-т.

|| прым. трайніковы, ✂.

трайны, ✂.

  1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў.

    • Трайныя рамы.
  2. Павялічаны ў тры разы.

    • Прадаваць па трайной цане.

трайня​1, ✂, ж.

Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй.