Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

точаны, ✂.

  1. Наточаны, востры.

    • Точаная брытва.
  2. Які вытачылі.

    • Крэсла на точаных ножках.
  3. перан. 3 правільнымі, прыгожа акрэсленымі лініямі (пра рысы твару, фігуру і пад.).

    • Т. профіль.

точна, прысл.

У выразе: так точна! — так, менавіта так.

тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня.

◊

  • Ні тпру, ні но (разм.) — ні ўзад, ні ўперад; нічога не атрымліваецца.

трава, ✂, ж.

Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом.

◊

  • Трава травой (разм. неадабр.) — пра нясмачную яду.

|| памянш. траўка, ✂ і травіца, ✂.

|| прым. травяны, ✂.

трава...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову трава, напр. травакосны, травасеянне, травасумесь.

траваедны, ✂.

Які корміцца расліннай ежай (пра жывёл).

  • Траваедныя жывёлы.

траваполле, ✂, н.

Севазварот з перыядычным травасеяннем на полі для аднаўлення ўрадлівасці глебы.

|| прым. травапольны, ✂.

  • Т. севазварот.

травасеянне, ✂, н.

Сеянне кармавых траў.

  • Палявое т.

травастой, ✂, м.

Травяное покрыва лугоў, сенакосу, пашы.

травень, ✂, м.

Устарэлая назва месяца мая.

|| прым. травеньскі, ✂.