Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

травянець, ✂; незак.

Зарастаць травой.

  • Агарод травянее.

травяністы, ✂.

  1. Які зарос травою.

    • Т. бераг.
  2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

    • Т. луг.

|| наз. травяністасць, ✂.

трагедыя, ✂, ж.

  1. Драматычны твор, у аснове якога ляжыць непрымірымы жыццёвы канфлікт, сутыкненне характараў і пад., што часцей за ўсё заканчваецца смерцю героя.

  2. Жудасная, страшная падзея; няшчасце.

|| прым. трагедыйны, ✂.

|| наз. трагедыйнасць, ✂.

трагізм, ✂, м.

  1. Трагічны элемент у мастацкім творы.

    • Спектакль поўны трагізму.
  2. Тое, што і трагічнасць (у 2 знач.).

    • Т. падзей.

трагік, ✂, м.

  1. Акцёр, які выконвае трагічныя ролі.

  2. Аўтар трагедый.

трагікамедыя, ✂, ж.

  1. Драматычны твор, у якім спалучаюцца рысы трагедыі і камедыі.

  2. перан. Сумная і разам з тым смешная падзея.

|| прым. трагікамічны, ✂.

трагікамічны, ✂.

  1. гл. трагікамедыя.

  2. Сумны і адначасова смешны.

    • Т. выпадак.

|| наз. трагікамічнасць, ✂.

трагічнасць, ✂, ж.

  1. гл. трагічны.

  2. Бязвыхаднасць, цяжкасць душэўнага стану, што прыводзіць да катастрофы, гібелі каго-, чаго-н.

трагічны, ✂.

  1. Які адносіцца да трагедыі (у 1 знач.).

    • Т. жанр.
  2. Страшэнны, ашаламляльны, поўны гора, няшчасця.

    • Т. выпадак.
    • Т. лёс.

|| наз. трагічнасць, ✂.

трагладыт, ✂, м.

  1. Першабытны пячорны чалавек.

  2. перан. Грубіян, некультурны чалавек лаянк.).

|| ж. трагладытка, ✂.