Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трайня​2, ✂, м.

Тое, што і трайняты.

трайняты, ✂.

Трое дзяцей, народжаных адначасова адной маці.

трайчасты, ✂.

  1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў.

    • Трайчастыя вілы.
  2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.

тракт, ✂, м.

Шырокая праезджая дарога.

○

  • Страўнікава-кішачны тракт (спец.) — стрававод, страўнік, тонкая і тоўстая кішкі.

|| прым. трактавы, ✂.

трактавацца, ✂; незак.

  1. Быць прадметам абгаворвання, разгляду, тлумачэння чаго-н.

  2. Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам.

|| наз. трактаванне, ✂ і трактоўка, ✂.

трактаваць​1, ✂; незак.

  1. Разглядаць, расцэньваць якім-н. чынам.

    • Па-новаму т. пытанне.
  2. Даваць тлумачэнне чаму-н., тлумачыць.

    • Т. закон.

|| наз. трактоўка, ✂ і трактаванне, ✂.

трактаваць​2, ✂; незак. (абл.).

Частаваць.

  • Т. гасцей абедам.

|| наз. трактаванне, ✂.

трактар, ✂, м.

Самаходная машына для перамяшчэння, прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад.

  • Калёсны т.

|| прым. трактарны, ✂.

трактара...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам трактар, трактарны, напр. трактарабудаванне, трактарарамонтны.

трактарабудаванне, ✂, н.

Галіна машынабудаўнічай прамысловасці, якая вырабляе трактары і трактарныя рухавікі.

|| прым. трактарабудаўнічы, ✂.