Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

транжыр, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які транжырыць, марнатравец.

|| ж. транжырка, ✂.

|| прым. транжырскі, ✂.

транжырыць, ✂; незак. (разм.).

Неразумна, без толку траціць што-н.

  • Т. грошы.

|| зак. растранжырыць, ✂.

|| наз. транжырства, ✂ і транжыранне, ✂.

транзістар, ✂, м.

  1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.

  2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.

|| прым. транзістарны, ✂.

транзіт, ✂, м.

  1. Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы цераз прамежкавыя пункты.

  2. Перавозка грузаў без перагрузак на прамежкавых станцыях.

|| прым. транзітны, ✂.

  • Т. груз.
  • Т. цягнік.

транзітнік, ✂, м. (разм.).

Транзітны пасажыр.

|| ж. транзітніца, ✂.

транквілізатар, ✂, м. (спец.).

Лекавы прэпарат, які знімае нервовае ўзбуджэнне, пачуццё трывогі, страху.

|| прым. транквілізатарны, ✂.

транс, ✂, м. (кніжн.).

Павышаная нервовая ўзбуджанасць, якая суправаджаецца стратай кантролю над сваімі ўчынкамі, а таксама форма псіхічнага расстройства, якая выяўляецца ў бессвядомых дзеяннях.

  • Упасці ў т.

транс... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.:

  • 1) рух цераз якую-н. прастору, напр. трансарктычны, трансатлантычны;
  • 2) размешчаны за межамі чаго-н., напр. трансальпійскі.

трансакіянскі, ✂.

Звязаны з рухам цераз акіян.

  • Трансакіянская экспедыцыя.

трансарктычны, ✂.

Звязаны са зносінамі цераз арктычную вобласць.

  • Трансарктычная навігацыя.