транспанаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).
-
Перакласці (перакладаць) які-н. музычны твор з адной танальнасці ў іншую.
-
Перанесці (пераносіць) што-н. (ідэю, вобраз, тэрміналогію і пад.) з аднаго жанру ў іншы, з адной навукі ў
іншую, адпаведна змяняючы, прыстасоўваючы.
|| наз. транспаніроўка, ✂ і транспанаванне, ✂.
транспарант, ✂, м.
-
Ліст з чорнымі лініямі, які падкладаецца пад нелінееную паперу, каб пры пісьме былі роўныя радкі.
-
Нацягнутая на раму тканіна або папера з якім-н. тэкстам ці малюнкам.
|| прым. транспарантны, ✂.
транспартабельны, ✂.
Такі, які можна перавозіць, транспартаваць.
|| наз. транспартабельнасць, ✂.
транспартаваць, ✂; зак. і незак.
Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое.
|| наз. транспартаванне, ✂ і транспарціроўка, ✂.
|| прым. транспарціровачны, ✂.
транспартнік, ✂, м.
Работнік транспарту (у 1 знач.).
транспарцёр, ✂, м.
-
Канвеер для перамяшчэння грузаў.
- Паштовыя адпраўленні і пасылкі падаюцца з аўтамашыны на т.
-
Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.
|| прым. транспарцёрны, ✂.
транспарцір, ✂, м.
Прыбор для чарчэння ў выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, які служыць для пабудовы вуглоў і іх
вымярэння.
|| прым. транспарцірны, ✂.
транспарціроўшчык, ✂, м.
Той, хто займаецца транспарціроўкай.
|| ж. транспарціроўшчыца, ✂.
транспірацыя, ✂, ж. (спец.).
Выпарэнне вады раслінамі.