Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трама, ✂, ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках).

трамбавальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца трамбоўкай.

трамбаваць, ✂; незак.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

  • Т. сілас.

|| зак. утрамбаваць, ✂.

|| наз. трамбоўка, ✂, трамбаванне, ✂, утрамбоўка, ✂ і утрамбоўванне, ✂.

|| прым. трамбавальны, ✂.

трамбаніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на трамбоне.

трамбоз, ✂, м. (спец.).

Утварэнне тромба ​1, тромбаў ​1.

|| прым. трамбозны, ✂.

трамбон, ✂, м.

Духавы медны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру.

|| прым. трамбонны, ✂.

трамбоўка, ✂, ж.

  1. гл. трамбаваць.

  2. Трамбавальная машына, прылада для трамбавання.

трамвай, ✂, м.

Гарадская наземная электрычная чыгунка, а таксама поезд гэтай чыгункі, які складаецца з аднаго або некалькіх вагонаў.

○

  • Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход, які курсіруе па рацэ ў межах горада.

|| прым. трамвайны, ✂.

трамвайшчык, ✂, м.

Работнік трамвайнага транспарту.

|| ж. трамвайшчыца, ✂.

трамплін, ✂, м.

  1. Спартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках.

    • Лыжны т.
  2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх-н. дзеянняў (кніжн.).

    • Дасягненні будуць трамплінам для далейшых дзеянняў.

|| прым. трамплінны, ✂.