Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трактарыст, ✂, м.

Вадзіцель трактара.

|| ж. трактарыстка, ✂.

|| прым. трактарысцкі, ✂.

трактат, ✂, м.

  1. Навуковая праца, у якой разглядаецца пэўнае пытанне ці праблема (кніжн.).

    • Філасофскі т.
  2. Міжнародны дагавор, пагадненне (спец.).

    • Мірны т.

|| прым. трактатны, ✂.

трал, ✂, м.

  1. Вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў.

  2. Гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фауны.

  3. Прыстасаванне для выяўлення і абясшкоджвання мін.

|| прым. тралавы, ✂.

  • Тралавая лоўля рыбы.

тралейбус, ✂, м.

Шматмесная электрычная транспартная машына, якая ездзіць па бязрэйкавай дарозе.

|| прым. тралейбусны, ✂.

  • Т. парк.

тралёўка, ✂, ж. (спец.).

Дастаўка драўніны ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву.

  • Т. бярвення.

|| прым. тралёвачны, ✂.

тралёўшчык, ✂, м.

Той, хто працуе на тралёўцы.

траліць, ✂; незак.

  1. Лавіць рыбу тралам.

  2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.).

    • Т. марское дно.
  3. Вылоўліваць і абясшкоджваць падводныя міны.

|| зак. пратраліць, ✂.

|| наз. траленне, ✂.

|| прым. тральны, ✂.

тралмайстар, ✂, м.

Спецыяліст, які кіруе тралавым ловам рыбы.

|| прым. тралмайстарскі, ✂.

тральшчык, ✂, м.

  1. Ваеннае або рыбалоўнае судна для тралення.

  2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

траляваць, ✂; незак. (спец.).

Дастаўляць зрэзаныя дрэвы (бярвенне) з лесасекі да месца пагрузкі або сплаву.