Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ледакол, , м.

Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі іншым суднам у ільдах.

  • Атамны л.

|| прым. ледакольны, .

ледарэз, , м.

  1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.

  2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін, аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу.

|| прым. ледарэзны, .

ледасек, , м.

Род сякеры, кіркі, прызначаны для высякання прыступак у лёдзе пры ўзыходжанні на горныя вяршыні.

|| прым. ледасечны, .

ледастаў, , м.

Замярзанне ракі, возера, утварэнне суцэльнага ледзянога покрыва.

|| прым. ледастаўны, .

ледаход, , м.

Рух лёду па цячэнню (у час раставання і ў час ледаставу на рэках).

|| прым. ледаходны, .

ледзянец, , м.

Празрыстая цукерка з сумесі цукру з фруктовым сокам.

  • Смактаць ледзянцы.

|| прым. ледзянцовы, .

ледзянець, ; незак.

  1. Пакрывацца лёдам.

    • Вада ледзянее.
  2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць.

    • Пальцы ледзянеюць.
    • Сэрца ледзянее (перан.).

|| зак. зледзянець, і заледзянець, .

ледзяністы, .

Які ператварыўся ў лёд, падобны на лёд.

  • Ледзяністая маса.

|| наз. ледзяністасць, .

ледзяніць, ; незак.

Замарожваць, пранізваць холадам.

  • Мароз ледзяніць цела.
  • Страх ледзяніць сэрца (перан.).

|| зак. зледзяніць, .

ледзяны, .

  1. гл. лёд.

  2. Пакрыты лёдам.

    • Ледзяная горка.
  3. Вельмі халодны.

    • Ледзяная вада.
  4. перан. Адубелы ад холаду.

    • Ледзяныя пальцы.
  5. перан. Пагардліва халодны.

    • Л. позірк.