Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ба́рхатны:

  • бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на паўднёвых курортах.

барыкадава́ць, ; незак.

Загароджваць барыкадамі.

|| зак. забарыкадаваць, .

|| звар. барыкадавацца, .

|| зак. забарыкадавацца, .

ба́рыня, , ж.

Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні.

барытана́льны, , (спец.).

Пра голас: па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытона.

  • Б. бас.

барыто́н, , м.

  1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам.

  2. Духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

|| прым. барытонавы, і барытонны, .

бары́ш, , м. (разм.).

  1. Пачастунак пасля куплі-продажу.

  2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу.

    • Атрымліваць барышы.

барэлье́ф, , м.

Скульптурны відарыс, які выступае над плоскай паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае.

|| прым. барэльефны, .

барэ́ц, , м.

Спартсмен, які займаецца адным з відаў барацьбы (класічнай, вольнай, дзюдо і інш.).

|| прым. барцоўскі, .

  • Б. прыём.

бас, , м.

  1. Самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам.

    • Густы б.
  2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра.

  3. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

    • Націснуць на басы.

|| прым. басовы.

  • Басовая партыя.

басано́ж, прысл.

Босымі нагамі, без абутку.

  • Бегаць б.