Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

баро́н, ✂, м.

Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі, а таксама асоба, якая мае такі тытул.

|| ж. баранэса, ✂.

|| прым. баронскі, ✂.

  • Б. замак.

баро́нства, ✂, н.

  1. Тытул барона.

  2. зб. Бароны.

    • З’ехалася б.

баро́цца, ✂; незак.

Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога.

барс, ✂, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства катоў з плямістай поўсцю.

  • Снежны б.

|| прым. барсавы, ✂.

барсу́к, ✂, м.

Драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.

|| прым. барсучыны, ✂ і барсуковы, ✂.

  • Барсуковая нара.
  • Барсучыны тлушч.

барсучаня́, ✂ і барсучанё, ✂, н.

Дзіцяня барсука.

барсучы́ха, ✂, ж.

Самка барсука.

барто́ўка, ✂, ж.

Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.

ба́ртэр, ✂, м. (спец.).

Тавараабменная здзелка, натуральны абмен.

  • Атрымліваць тавар па бартэру.

|| прым. бартэрны, ✂.

  • Бартэрныя аперацыі.

барха́ны, ✂, м.

Пясчаныя ўзгоркі ў пустынях, нанесеныя ветрам.

  • Пясчаныя б.

|| прым. барханны, ✂.

  • Барханныя пяскі.