Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

флегматык, ✂, м.

Флегматычны чалавек.

флегматычны, ✂.

Схільны да флегматызму, вялы, абыякавы, раўнадушны.

  • Ф. тэмперамент.
  • Ф. характар.

|| наз. флегматычнасць, ✂.

флегмона, ✂, ж.

Гнойнае запаленне падскурнай клятчаткі, злучальнай тканкі.

|| прым. флегманозны, ✂.

флейта, ✂, ж.

Духавы музычны інструмент у выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.

|| прым. флейтавы, ✂.

флейтыст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на флейце.

|| ж. флейтыстка, ✂.

флексія, ✂, ж.

У граматыцы: канчатак слова, які змяняецца пры спражэнні ці скланенні.

|| прым. флектыўны, ✂ і флексійны, ✂.

  • Флектыўны націск (на флексіі).
  • Флектыўныя мовы (якія ўтвараюць формы словазмянення пры дапамозе флексій).
  • Флексійны склад.

флёкс, ✂, м.

Дэкаратыўная садовая расліна з пахучымі кветкамі, сабранымі ў буйное суквецце на вяршыні сцябла.

|| прым. флёксавы, ✂.

флёр, ✂, м.

  1. Тонкая, празрыстая, пераважна шаўковая тканіна.

  2. перан. Напаўпразрыстая покрыва, заслона чаго-н. таемнага.

|| прым. флёравы, ✂.

флёрдаранж, ✂, м.

Прыналежнасць вясельнага ўбору нявесты — белыя кветкі, звычайна штучныя, падобныя на кветкі памяранцавага дрэва.

|| прым. флёрдаранжавы, ✂.

флібусцьер, ✂, м. (кніжн.).

Марскі разбойнік, пірат, кантрабандыст.

|| прым. флібусцьерскі, ✂.