Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мнаганожка, , ж.

  1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка і вялікай колькасцю ножак.

  2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

мнагаполле, , н.

Сістэма земляробства, пры якой мнагакратна чаргуюцца пасевы разнастайных культур.

|| прым. мнагапольны, .

мнагасільны, .

Які мае вялікую магутнасць (пра маторы, машыны, механізмы).

  • М. матор.

мнагаслоўе, , н.

Збыткоўнасць слоў, няўменне коратка выказваць думкі.

  • Нуднае м.

мнагаслоўны, .

Якому ўласціва збыткоўнасць слоў як загана.

  • Мнагаслоўнае апавяданне.

|| наз. мнагаслоўнасць, .

мнагатомны, .

Які складаецца з некалькіх, з многіх тамоў.

  • М. раман.

мнагачлен, , м.

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або рознасць некалькіх адначленаў.

|| прым. мнагачленны, .

мнагачленны, .

  1. гл. мнагачлен.

  2. Які сладаецца з многіх членаў.

    • М. выраз.

|| наз. мнагачленнасць, .

мнагашлюбнасць, , ж.

Форма афіцыйнага шлюбу, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, а жанчына — некалькі мужоў, палігамія.

|| прым. мнагашлюбны, .