Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жаданы, ✂.

  1. Такі, якога чакаюць, да якога імкнуцца.

    • Ж. госць.
    • Жаданыя пакупкі.
  2. Любімы, дарагі.

    • Мой адзіны, мой ж. чалавек!

жадаць, ✂; незак.

чаго, з інфінітывам або са злучнікам «каб».

  1. Хацець што‑н. здзейсніць, зрабіць, займець.

    • Жадаю бачыць сына.
  2. каму-чаму і з інф. Выказваць якія‑н. пажаданні, зычыць.

    • Жадаю вам здароўя.

|| зак. пажадаць, ✂.

жадаючы, ✂, м.

Ахвотнік.

  • На экскурсію многа жадаючых.

жадзён, ✂, м. (разм.).

Які церпіць нястачу ў самым неабходным, ахвочы да чаго-н.

  • Ён ж. скарынцы хлеба.

◊

  • Жадзён на вока (разм. неадабр.) — пра зайздроснага, сквапнага чалавека.

жадлівы, ✂ (разм.).

Зайздросны, прагны.

|| наз. жадлівасць, ✂.

жадункі, ✂, н. (разм.).

Дзіўныя жаданні, капрызы.

жазло, ✂, н.

  1. Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служаць сімвалам улады, ганаровага становішча, звання.

    • Фельдмаршальскае ж.
  2. Стрыжань з дужкай, які даецца машыністу на чыгунцы як знак дазволу прадаўжаць шлях (спец.).

  3. Кароткая палка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху (спец.).

|| прым. жазловы, ✂.

  • Жазловая сістэма рэгулявання руху паяздоў.

жакан, ✂, м.

Куля для стральбы з гладкаствольнага паляўнічага ружжа.

|| прым. жаканны, ✂.

жакей, ✂, м.

  1. Прафесійны яздок на скачках.

  2. У цырку — артыст, які на неасядланым кані выконвае конна-акрабатычныя трукі.

|| прым. жакейскі, ✂.

жакет, ✂, м.

  1. Кароткае верхняе адзенне, пераважна жаночае, пашытае ў талію.

  2. Кароткі мужчынскі аднабортны сурдут (уст.).

|| памянш.-ласк. жакецік, ✂.

|| прым. жакетны, ✂.