Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калодка, , ж.

  1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.).

    • Парэзаць бярозу на калодкі.
  2. Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах.

    • К. рубанка.
  3. Кусок дрэва ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл.

    • Выплятаць лапці на калодцы.
  4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы.

    • Колы па калодкі ў гразі.
  5. Планка для мацавання на грудзях ордэнаў медалёў ці ордэнскіх стужак.

    • Ордэнская к.

|| памянш. калодачка, .

|| прым. калодачны, .

калодкі, .

Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў.

калоднік, , м. (уст.).

Арыштант у калодках.

калодый, , м. (спец.).

Густы клейкі раствор нітрацэлюлозы з сумесі спірту і эфіру, што ўжываецца ў медыцыне, фатаграфіі і пад.

калоід, , м. (спец.).

Некрышталізаванае рэчыва (бялок, крухмал, клей і інш.), растворы якога не праходзяць праз жывёльныя і раслінныя перапонкі.

|| прым. калоідны, і калаідальны, .

калоідны, .

  1. гл. калоід.

  2. калоідная сістэма — гетэрагенная сістэма, якая складаецца з мноства дробных часцінак якога-н. рэчыва, што знаходзіцца ў суспензаваным стане ў аднародным асяроддзі.

  3. калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, які займаецца вывучэннем калоідных сістэм і паверхневых з’яў (тых, што абумоўлены асаблівымі ўласцівасцямі тонкіх слаёў рэчыва на мяжы судакранання цел).

калок, , м.

  1. гл. кол.

  2. Драўляны або металічны шпянёк для нацягвання струн у музычных, інструментах.

    • Скрыпічныя калкі.

|| памянш. калочак, .

калона, , ж.

  1. Частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе высокага слупа, якая служыць апорай франтонаў, унутраных частак будынка або ў якасці манумента.

    • Станцыя метро з калонамі.
    • Трыумфальная к.
  2. Пра людзей, прадметы, якія размешчаны або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі.

    • Паходная к.
    • Трактарная к.

  • Пятая калона (кніжн. неадабр.) — пра арганізаванае здрадніцтва ўнутры краіны.

|| памянш. калонка, .

|| прым. калонны, .

  • Калонная зала (з калонамі).

калонія, , ж.

  1. Краіна або тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), пазбаўленая палітычнай і эканамічнай самастойнасці, гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай і пазбаўлена дзяржаўнай самастойнасці.

  2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці.

    • Іншаземныя калоніі ў царскай Расіі.
  3. Згуртаванне людзей якой-н. краіны, землякоў, якія жывуць у чужой краіне, у чужым горадзе.

  4. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай.

    • Дзіцячая працоўная к.
  5. Група арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным (спец.).

    • К. мікраарганізмаў.
    • К. каралаў.

|| прым. каланіяльны, .

  • Каланіяльныя войны.
  • Каланіяльная палітыка (накіраваная на падпарадкаванне слабаразвітых краін).

калонка, , ж.

  1. гл. калона.

  2. Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме цыліндра ці наогул падоўжаных.

    • Газавая к. (для награвання вады).
    • Гукавая к. (прыстасаванне, якое складаецца з некалькіх гучнагаварыцеляў).
  3. Устаноўка для выдачы вадкага паліва аўтатранспарту.

    • Бензінавая к.
  4. Вадаводнае ўстройства з кранам, устаноўленае на паверхні зямлі.

  5. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе.

    • К. лічбаў.
    • Пяць калонак газетнага тэксту.

|| прым. калонкавы, .

  • Калонкавае свідраванне.