калона, , ж.

  1. Частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе высокага слупа, якая служыць апорай франтонаў, унутраных частак будынка або ў якасці манумента.

    • Станцыя метро з калонамі.
    • Трыумфальная к.
  2. Пра людзей, прадметы, якія размешчаны або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі.

    • Паходная к.
    • Трактарная к.

  • Пятая калона (кніжн. неадабр.) — пра арганізаванае здрадніцтва ўнутры краіны.

|| памянш. калонка, .

|| прым. калонны, .

  • Калонная зала (з калонамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)