Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

барвяне́ць, ; незак.

Тое, што і барвавець.

  • Барвянеюць сцягі.

|| зак. пабарвянець, .

барвяні́цца, ; незак.

Тое, што і барвавець.

  • Зара барвяніцца.

бард, , м.

Паэт і музыкант, выканаўца ўласных песень.

|| прым. бардавы, .

бардзю́р, , м.

Шлячок, які абрамляе край шпалераў, тканіны, а таксама паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, тратуары і інш.

  • Язмінавы б.

|| прым. бардзюрны, .

бардо́, нязм., прым. і бардо́вы, .

Цёмна-чырвоны.

  • Фарба б.
  • Бардовая сукенка.

бар’е́р, , м.

  1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.

  2. Наогул перашкода для чаго-н.

    • Супрацьапоўзневы б.
  3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (уст.).

  4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці.

    • Гукавы б.

|| прым. бар’ерны, .

ба́ржа, , ж.

Грузавое несамаходнае судна, звычайна пласкадоннае.

  • Везці гравій у баржах.
  • Б.-цыстэрна.

|| прым. баржавы, .

баржо́м, , м.

Мінеральная вада як лекавы сродак.

|| прым. баржомны, .

  • Баржомныя крыніцы.

ба́рка, , ж.

Грузавое несамаходнае драўлянае пласкадоннае судна (рачное).

  • Цягнулі баркі бурлакі.

|| прым. барачны, .

  • Б. каркас.

баркаро́ла, , ж.

Лірычная песня венецыянскіх лодачнікаў, а таксама інструментальны ці вакальны твор у стылі такой песні.