Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малінаўка​3, ✂, ж.

Настойка, прыгатаваная з ягад маліны.

маліннік, ✂, м., зб.

Зараснік з кустоў маліны.

малітва, ✂, ж.

  1. У веруючых: тэкст, які чытаецца, калі звяртаюцца да бога ці святых.

    • Чытаць малітву.
  2. Маленне, звяртанне з малітвай да бога, святых.

    • М. скончылася.

|| прым. малітвенны, ✂.

  • М. дом (тое, што і малельня).

малітвеннік, ✂, м.

Зборнік малітваў.

малітоўнік, ✂, м.

Тое, што і малітвеннік.

маліцца, ✂; незак.

  1. Звяртацца з малітвай да бога, святых.

    • М. перад абразамі.
  2. перан., на каго-што. Вельмі моцна любіць, богатварыць каго-, што-н.

    • М. на сына.

|| зак. памаліцца, ✂.

|| наз. маленне, ✂.

|| прым. малельны, ✂.

  • М. дом (тое, што і малельня).

маліць, ✂; незак.

Надта прасіць, умаляць.

  • М. аб памілаванні.

|| наз. маленне, ✂.

малодзіва, ✂, н.

Вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі ў жанчын і самак перад родамі і некалькі дзён пасля родаў.

|| прым. малодзіўны, ✂.

малодшы, ✂.

  1. Якому менш год у параўнанні з кім-н., самы малодшы па ўзросту.

    • М. брат.
    • М. ў сям’і.
  2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службоваму становішчу.

    • М. навуковы супрацоўнік.
    • М. лейтэнант.
  3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.).

    • Настаўнік малодшых класаў.

малойчык, ✂, м.

  1. Малады чалавек, маладзец (у 1 знач.) (уст.).

  2. Чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння (пагард.).

    • Фашысцкія малойчыкі.