Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лаўравішня, ✂, ж.

Паўднёвая вечназялёная расліна, з лісця якой атрымліваюць лекавыя рэчывы.

|| прым. лаўравішнёвы, ✂.

  • Лаўравішнёвыя кроплі.

лаўрэат, ✂, м.

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

  • Л. конкурсу піяністаў.

|| ж. лаўрэатка, ✂.

|| прым. лаўрэацкі, ✂.

  • Л. медаль.

лаўсан, ✂, м.

Род сінтэтычнага валакна, а таксама тканіна з гэтага валакна.

|| прым. лаўсанавы, ✂.

лафа, ✂, ж. (разм.).

Добра, выгода.

  • Яму цяпер л.

лафет, ✂, м.

Станок артылерыйскай гарматы.

|| прым. лафетны, ✂.

лафіт, ✂, м.

Гатунак чырвонага вінаграднага віна.

|| прым. лафітны, ✂.

лаханка, ✂, ж. (спец.).

Поласць ныркі, якая служыць для збірання мачы і злучаецца непасрэдна з мачаточнікам.

|| прым. лаханачны, ✂.

лахі:

  • лахі пад пахі (разм.) — сабраўшы свае пажыткі, выбірацца куды-н.

лахманы, ✂, м. (разм.).

Старое, паношанае або падранае адзенне; рыззё, анучы.

  • Скінь ты гэтыя л.

лахматы, ✂.

  1. Які мае доўгую, густую поўсць.

    • Л. сабака.
    • Лахматая шапка.
  2. З доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі.

    • Л. чалавек размахваў рукамі.

|| наз. лахматасць, ✂.