Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапаганда, ✂, ж.

Распаўсюджванне ў масах і растлумачэнне якіх-н. ідэй, ведаў, вучэння, поглядаў.

  • П. перадавых ідэй сучаснасці.

|| прым. прапагандысцкі, ✂.

прапагандаваць, ✂; незак.

Займацца прапагандай чаго-н.

  • П. перадавы вопыт.

прапагандыст, ✂, м.

Той, хто займаецца прапагандай чаго-н.

|| ж. прапагандыстка, ✂.

|| прым. прапагандысцкі, ✂.

прападобнасць, ✂, ж.

У праваслаўнай царкве: тытулаванне святароў, іераманахаў, іерэяў, протаіерэяў (у спалучэнні з займ. ваша, іх, яго).

  • Ваша п.

прападобны, ✂.

У веруючых: азначэнне, якое даецца да імён манахаў і пустэльнікаў, якія лічацца святымі.

  • Прападобная Ефрасіння.

прапажа, ✂, ж.

  1. гл. прапасці.

  2. Тое, што прапала (разм.).

    • Знайшлася п.

прапаласкаць, ✂; зак.

  1. гл. паласкаць.

  2. Правесці які-н. час палошчучы.

    • Дзве гадзіны прапаласкала бялізну.

прапаліць, ✂; зак.

  1. Прадзіравіць агнём, чым-н. едкім.

    • П. дзірку ў шынялі.
    • П. кіслатой.
  2. і ў чым. Добра напаліць, выпаліць для абагравання.

    • П. печ або ў печы.
  3. Правесці які-н. час, займаючыся паленнем чаго-н. ці ў чым-н. або даць гарэць чаму-н. на працягу якога-н. часу.

    • П. святло да раніцы.

|| незак. прапальваць, ✂.

прапалоць, ✂; зак.

  1. Ачысціць ад пустазелля якую-н. прастору ці пасаджаныя расліны.

    • П. грады.
    • П. капусту.
  2. Правесці які-н. час полючы.

|| незак. праполваць, ✂.

|| наз. праполка, ✂.

|| прым. праполачны, ✂.

прапанаваць, ✂; зак. і незак.

  1. каго-што або з інф. Падаць (-даваць) на абмеркаванне як пэўную магчымасць.

    • П. новы праект.
    • П. пабудаваць мост.
    • П. чыю-н. кандыдатуру для абмеркавання.
  2. Запытаць (пытаць), задаць (-даваць).

    • П. пытанне.
    • П. задачу.
  3. Даць (даваць) у чыё-н. распараджэнне.

    • П. свае паслугі.
  4. з інф. Патрабаваць, загадаць (-дваць) што-н. зрабіць (рабіць).

    • П. закончыць пабудову ў тыднёвы тэрмін.

|| незак. прапаноўваць, ✂.

|| наз. прапанова, ✂ і прапанаванне, ✂.