Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пранесці, ; зак.

  1. Несучы каго-, што-н., прайсці (якую-н. адлегласць, на працягу якога-н. часу).

    • П. груз на сабе ўсю дарогу.
  2. Несучы, прайсці з кім-, чым-н. міма каго-, чаго-н.

    • П. сцяг міма трыбуны.
    • П. праз усё жыццё што-н. (перан. на ўсё жыццё захаваць у свядомасці; кніжн.).
  3. перан., безас., што. Пра небяспеку, бяду: мінуць (разм.).

    • Думаў, бацькі будуць лаяцца, аж пранесла.
    • Бяду пранесла.
  4. Унесці, даставіць куды-н. несучы.

    • П. шафу праз дзверы.
  5. безас., каго (што). Тое, што і праслабіць (разм.).

    • Ад кіслых ягад можа п.

|| незак. праносіць, .

|| наз. пранос, .

|| прым. праносны, .

пранесціся, ; зак.

  1. Хутка праехаць, прабегчы і пад. куды-н. або міма каго-, чаго-н.

    • Міма нас пранеслася легкавая машына.
    • Маланкай пранеслася здагадка (перан. імгненна ўзнікла, прамільгнула).
  2. перан. Хутка прайсці, мінуць.

    • Дзяцінства пранеслася.
  3. перан. Хутка распаўсюдзіцца.

    • Хутка пранеслася чутка.

|| незак. праносіцца, .

пранізаць, ; зак.

  1. Тое, што і праткнуць.

    • П. штыком.
    • Страх пранізаў каго-н. (перан.).
    • П. поглядам (перан. хутка і пільна глянуць на каго-н.).
  2. Пранікнуць унутр каго-, чаго-н., праз што-н. (перан.).

    • Холад пранізаў усё цела.
    • Прамені сонца пранізалі галіны дрэў.
  3. Правесці які-н. час, ніжучы што-н.

    • Цэлы вечар пранізала каралі.

|| незак. пранізваць, .

пранізлівы, .

  1. Рэзкі на слых.

    • П. свіст.
    • Пранізліва (прыся.) крыкнуць.
  2. Пра погляд: востры, пільны.

  3. Пра вецер, холад, боль і пад.: моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае.

|| наз. пранізлівасць, .

пранік, , м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці абівання, абмалоту лёну і пад.

пранікальны, (кніжн.).

Які прапускае праз сябе што-н.

  • П. для электрычнасці.

|| наз. пранікальнасць, .

праніклівы, .

  1. Які глыбока і правільна разгадвае, разумее што-н., здагадлівы, прадбачлівы.

    • П. чалавек.
  2. Назіральны, пільны.

    • П. погляд.
    • П. розум.
  3. Які змяшчае ў сабе глыбіню пачуццяў, праўдзівы, шчыры.

    • Праніклівыя радкі верша.

|| наз. праніклівасць, .

пранікненне, , н.

  1. гл. пранікнуць.

  2. Пранікнёнасць, глыбокая шчырасць (кніжн.).

    • Гаварыць з пранікненнем.

пранікнёны, .

  1. З вялікім унутраным пранікненнем, хвалююча шчыра.

    • Пранікнёная прамова.
  2. Тое, што і праніклівы (у 2 знач.).

    • Пранікнёныя вочы.

|| наз. пранікнёнасць, .

пранікнуцца, ; зак.

Напоўніцца, ахапіцца якім-н. пачуццём, думкай і пад.

  • П. пачуццём адказнасці.

|| незак. пранікацца, .