Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамянець, ✂; незак.

Свяціцца праменямі.

  • Прамянеюць вочы (перан.).
  • П. ад радасці (перан.).

прамянёвы, ✂.

  1. гл. прамень.

  2. Які разыходзіцца з адной кропкі ў выглядзе праменяў.

    • Прамянёвая сіметрыя.

○

  • Прамянёвая косць (спец.) — адна з касцей перадплечча.

  • Прамянёвая хвароба — хвароба, якая выклікаецца радыеактыўнымі рэчывамі.

прамяністы, ✂.

  1. Які свеціцца праменямі.

    • Прамяністае сонца.
    • Прамяністыя вочы (перан.).
  2. Які ўзнікае пры выпраменьванні якой-н. энергіі (спец.).

    • Прамяністая цеплыня.

|| наз. прамяністасць, ✂.

прамяніцца, ✂; незак.

Тое, што і прамянець.

  • Праменяцца вочы.

прамяняць, ✂; зак.

  1. Тое, што і абмяняць.

    • П. быка на індыка (прымаўка пра абмен дрэннага на яшчэ горшае).
  2. Аддаць перавагу каму-, чаму-н.

    • Не прамяняю самасад ні на якія цыгарэты.

|| незак. праменьваць, ✂.

прамяцца, ✂; зак. (разм.).

Прывесці сябе ў бадзёры стан, рухаючыся, прагульваючыся, размяцца.

|| незак. прамінацца, ✂.

|| наз. прамінка, ✂.

прамяць, ✂; зак. (разм.).

Даць размяцца, рухам прывесці ў нармальны стан (пасля ляжання, стаяння і пад.).

  • П. коней.
  • П. ногі.

|| незак. прамінаць, ✂.

|| наз. прамінка, ✂.

прамяшаць, ✂; зак.

  1. Добра размяшаць.

    • П. вуголле ў печы.
  2. Правесці які-н. час, мяшаючы што-н.

|| незак. прамешваць, ✂.

пранасіцца, ✂; зак.

  1. Прабыць у носцы які-н. час.

    • Боты пранасіліся доўга.
  2. Знасіцца да дзірак.

    • Пінжак пранасіўся на локцях.

|| незак. праношвацца, ✂.

пранасіць, ✂; зак.

  1. Правесці які-н. час, носячы каго-, што-н. або ўжываючы ў носцы што-н.

  2. што. Знасіць да дзірак.

    • П. падэшвы наскрозь.

|| незак. праношваць, ✂.