Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хімічны, ✂.

  1. гл. хімія.

  2. Які мае адносіны да з’яў, што вывучаюцца хіміяй.

    • Хімічная рэакцыя.
    • Хімічныя элементы.
  3. Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі, а таксама атрыманы пры дапамозе метадаў і сродкаў хіміі.

    • Хімічная апрацоўка глебы.
    • Хімічныя ўгнаенні.
  4. Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах.

    • Хімічная зброя.

◊

  • Хімічны карандаш — карандаш з асобым графітам, які пры змочванні піша як чарніла.

хімія, ✂, ж.

  1. Навука аб саставе, будове, уласцівасцях рэчываў і іх узаемных ператварэннях.

    • Неарганічная х.
    • Фізічная х.
  2. Якасны, хімічны састаў чаго-н.

    • Х. крыві.
    • Х. нафты.

|| прым. хімічны, ✂.

хімія...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да хіміі, напр. хіміявакцына, хіміяпрамянёвы, хіміяпрэпараты, хіміясінтэз, хіміятэрапеўтычны, хіміятэрапія.

хіна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і хінін.

|| прым. хінны, ✂.

  • Х. парашок.
  • Хіннае дрэва (дрэва ў Паўднёвай Амерыцы, у кары якога ёсць хінін).

хіндзі, нескл., ж.

Індаеўрапейская мова індыйскай групы, дзяржаўная мова Індыі.

хінін, ✂, м.

Белы парашок, горкі на смак, з кары хіннага дрэва, выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. хінінны, ✂.

хінуцца, ✂; незак.

  1. Нахіляцца, нагінацца.

    • Куды вецер, туды і дрэва хінецца.
  2. перан. Мець ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н.

    • Х. да навукі.
  3. перан. Мець цягу да каго-н., сімпатызаваць каму-н.

    • Хлопчык больш хінуўся да дзеда.

хінуць, ✂; незак.

  1. Нахіляць, нагінаць.

  2. перан. Выклікаць прыхільнасць да сябе, схіляць на свой бок.

    • Яго дабрата хінула да яго людзей.
  3. Накіроўваць на што-н. што-н. (думку, справу і пад.).

    • Было незразумела, куды ён хінуў у сваёй гутарцы.
  4. Прыхіляць, гарнуць да сябе.

    • Х. дзіця да грудзей.

хіпі, нескл., м.

Чалавек, які парваў сувязь са сваім асяроддзем і вядзе валацужніцкае жыццё ў знак пратэсту супраць наяўных сацыяльных адносін.

хірамант, ✂, м.

Той, хто займаецца хірамантыяй.

|| ж. хірамантка, ✂.