Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жывёла, , ж.

  1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца, у адрозненне ад раслін, гатовымі арганічнымі злучэннямі.

    • Тыпы і віды жывёл.
    • Беспазваночныя жывёлы.
  2. Такая жывая істота ў процівагу чалавеку.

    • Дамашнія жывёлы.
    • Драпежныя жывёлы.
  3. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна.

    • Накарміць жывёлу.
  4. перан. Грубы, подлы чалавек лаянк.).

|| прым. жывёльны, .

  • Ж. свет.
  • Ж. органам.

жывёла...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да жывёлы, напр. жывёлабоец, жывёлабойны, жывёлагадовец, жывёлалячэбніца, жывёланарыхтоўка, жывёлапрамысловец, жывёлапрыёмны.

жывёлавод, , м.

Спецыяліст па жывёлагадоўлі.

жывёлагадовец, , м.

Тое, што і жывёлавод.

жывёлагадоўля, , ж.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая звязана з развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы.

|| прым. жывёлагадоўчы, .

жывёліна, , ж.

Тое, што і жывёла (у 1 і 2 знач.), адна асобная жывёла.

  • Пазваночная ж.

жывёльны, .

  1. гл. жывёла.

  2. Такі, як -у жывёл, падсвядомы, чыста фізіялагічны.

    • Ж. страх.
    • Жывёльныя пабуджэнні (таксама перан. грубыя, нізкія).

жывільны, (разм.).

Такі, што жывіць, мацуе сілы, сілкуе.

  • Жывільныя рэчывы.

|| наз. жывільнасць, .

жывінка, , ж.

Тое, што прыдае каму-, чаму-н. нешта жывое, прывабнае, своеасаблівае.

  • Была ў яго свая адметная ж.

жывіца, , ж.

  1. Празрыстая смала, якая выступае на ствалах хвойных дрэў у месцах іх пашкоджання.

  2. Задзірына на пальцы.

|| прым. жывічны, .

  • Ж. шкіпінар.