Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кумекаць, ✂; незак. (разм.).

Разумець, цяміць, кеміць.

кумір, ✂, м.

  1. Статуя язычніцкага бажаства.

  2. перан. Прадмет асаблівага захаплення і пакланення (высок. і іран.).

кумірня, ✂, ж.

Язычніцкая малельня з кумірамі.

куміцца, ✂; незак. (разм.).

Уступаць у кумаўскія адносіны.

|| зак. пакуміцца, ✂.

кумпяк, ✂, м.

  1. Бядровая частка тушы (звычайна свіной).

    • Вэнджаны к.
  2. Верхняя частка нагі; бядро (разм.).

|| прым. кумпячны, ✂.

кумыкі, ✂, м.

Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. кумычка, ✂.

|| прым. кумыцкі, ✂.

кумыс, ✂, м.

Пажыўны напітак з малака кабылы.

  • Лячэнне кумысам.

|| прым. кумысны, ✂.

кумыса...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да кумысу, да лячэння кумысам, напр. кумысапрыгатаванне, кумысалячэбніца, кумысалячэбны, кумысалячэнне.

кунжут, ✂, м.

Аднагадовая паўднёвая расліна сямейства кунжутных, з якой здабываюць алей.

|| прым. кунжутны, ✂.

  • К. алей.

куніца, ✂, ж.

Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. куніцавы, ✂.