Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

культпаход, ✂, м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея, кіно і пад.

культтавары, ✂.

Скарачэнне: культурныя тавары — канцылярскія і вучнёўскія прылады як прадмет гандлю.

  • Магазін культтавараў.

|| прым. культтаварны, ✂.

культура, ✂, ж.

  1. Сукупнасць дасягненняў чалавецтва ў вытворчым, грамадскім і разумовым жыцці.

    • Гісторыя культуры.
    • Матэрыяльная к.
    • Духоўная к.
  2. Тое, што і культурнасць.

    • Людзі высокай культуры.
  3. Развядзенне, вырошчванне якой-н. расліны або жывёлы (спец.).

    • К. лёну.
    • К. шаўкапрада.
  4. Расліна, якая разводзіцца, а таксама (спец.) мікраарганізмы, вырашчаныя ў лабараторыі і пад.

    • К. арганічнай тканкі.
    • К. стрэптакокаў.
  5. Высокі ўзровень чаго-н., высокае развіццё, уменне.

    • К. земляробства.
    • К. вытворчасці.
    • К. мовы.
    • Фізічная к. (фізкультура).

|| прым. культурны, ✂.

культуралогія, ✂, ж.

Навука пра духоўную культуру народа.

|| прым. культуралагічны, ✂.

культурны, ✂.

  1. гл. культура.

  2. Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.

    • Культурнае грамадства.
    • Культурна (прысл.) паводзіць сябе сярод людзей.
  3. Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.

    • Культурная работа.
  4. Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.

    • Культурныя расліны.
    • К. слой зямлі (слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэштак на месцах пасяленняў чалавека).

|| наз. культурнасць, ✂.

культуролаг, ✂, м.

Спецыяліст па культуралогіі.

культурызм, ✂, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія садзейнічаюць развіццю мускулатуры цела чалавека, фарміраванню прыгожай постаці.

культурыст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца культурызмам.

культываваць, ✂; незак.

  1. Апрацоўваць зямлю культыватарам.

  2. перан. Насаджаць, уводзіць ва ўжыванне.

    • К. новыя метады.
  3. перан. Удасканальваць што-н. якім-н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго-н.

|| наз. культываванне, ✂ і культывацыя, ✂.

|| прым. культывацыйны, ✂.

культыватар, ✂, м. (спец.).

Прылада для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля.

|| прым. культыватарны, ✂.