Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кулём, прысл. (разм.).

  1. Імкліва, перакульваючыся цераз галаву.

    • Паляцець к. з гары.
  2. Стрымгалоў.

    • Кінуцца к. за кім-н.

кулі, нескл., м.

Чорнарабочы (насільшчык, грузчык) у некаторых усходніх краінах.

кулік, , м.

Невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі.

  • Кожны к. сваё балота хваліць.

кулінар, , м.

  1. Спецыяліст па кулінарыі.

  2. Чалавек, здатны ў прыгатаванні розных страў.

|| ж. кулінарка, .

|| прым. кулінарскі, .

  • Кулінарская работа.

кулінарыя, , ж.

  1. Майстэрства прыгатавання ежы.

    • Курсы кулінарыі.
  2. Магазін гатовых страў і харчовых паўфабрыкатаў.

|| прым. кулінарны, .

куліса, , ж. (спец.).

Бакавы шчыт у тэатральнай дэкарацыі.

  • Мяккая к. (у выглядзе заслоны).
  • За кулісамі (за сцэнай у тэатры; таксама перан. тайна).
  • За кулісы (за сцэну).

|| прым. кулісны, .

куліч, , м.

Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы.

|| прым. кулічны, .

  • Кулічнае цеста.

кулон1, , м.

Жаночае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў ці інш. матэрыялу, якое носяць на ланцужку на шыі.

|| прым. кулонны, .

кулон2, , м.

Адзінка вымярэння колькасці электрычнасці, электрычнага зараду ў Міжнароднай сістэме адзінак.

кулуары, .

  1. Памяшканне па-за залай пасяджэння (у парламенце, на з’ездзе і пад.).

  2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).

    • Вядома з кулуараў.

|| прым. кулуарны, .

  • Кулуарныя размовы.