Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакуліцца, ; зак. (разм.).

  1. Перавярнуцца дном, нізам уверх ці паваліцца набок, на спіну, абярнуцца.

    • Павозка перакулілася.
  2. цераз што. Перавярнуцца цераз галаву або перакуліцца цераз каго-, што-н.

    • П. цераз плот.

|| незак. перакульвацца, .

перакуліць, ; зак. (разм.).

  1. Перавярнуць уверх дном, нізам або паваліць набок, на спіну.

    • П. човен.
  2. каго-што цераз каго-што. Нагнуўшы, перакінуць цераз каго-, што-н.

    • П. цераз борт.
  3. Выпіць да дна.

    • П. чарку.

|| незак. перакульваць, .

перакульны, , (спец.).

Такі, які можа перакульвацца пры разгрузцы.

  • П. кузаў.

перакупіць, ; зак.

  1. Купіць раней купленае кім-н. другім.

  2. Купіць, перашкодзіўшы зрабіць гэта іншаму.

    • Нагледзела сабе паліто, на жаль, перакупілі.

|| незак. перакупляць, .

|| наз. перакупка, .

перакупшчык, , м.

Той, хто купляе што-н. на перапродаж.

|| ж. перакупшчыца, .

перакур, , м. (разм.).

  1. Кароткі перапынак для курэння.

    • Канчай п.!
  2. перан. Невялікі адпачынак, перапынак у рабоце.

перакурыць, ; зак.

  1. Курачы, паспрабаваць (многа гатункаў тытуню).

    • П. нямала розных цыгарэт.
  2. Многа накурыўшыся, прычыніць сабе шкоду.

    • Перакурыў, цяпер баліць галава.
  3. Зрабіць кароткі перапынак для курэння (разм.).

|| незак. перакурваць, .

перакусаць, ; зак.

Пакусаць, скусаць (многіх, у многіх месцах).

  • Сабака перакусаў многіх прахожых.

перакусіць, ; зак.

  1. Кусаючы, раздзяліць.

    • П. саломінку.
  2. чаго і без дапаўнення. З’есці чаго-н. нямнога, паесці збольшага; закусіць.

    • П. перад адыходам.

|| незак. перакусваць, .

|| наз. перакусванне, і перакуска, .

перакуска, , ж.

  1. гл. перакусіць.

  2. Ежа, якой перакусваюць.