Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пералесак, ✂, м.

Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў, або рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі.

пералетаваць, ✂; зак. (разм.).

Пражыць, перабыць лета.

пералетак, ✂, м.

Дзіцяня свойскай жывёлы паўгадовага ўзросту (якое толькі пералетавала).

пералёт​1, ✂, м.

  1. гл. пераляцець.

  2. Перамяшчэнне птушак у месцы або з месца зімовак.

    • Асенні п.
  3. Падзенне кулі, снарада (і ўвогуле таго, што кінута) далей цэлі.

|| прым. пералётны, ✂.

пералёт​2, ✂, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

|| прым. пералётавы, ✂.

пералётны, ✂.

  1. гл. пералёт і пераляцець.

  2. Пра птушак: які адлятае на зіму ў вырай.

    • Пералётныя птушкі.

пералівацца, ✂; незак.

  1. гл. пераліцца.

  2. Блішчаць, мяняючы адценні, колеры або гучаць з пералівамі.

    • Фарбы пераліваліся на сонцы.
    • Голас пераліваўся і дрыжэў.

пераліваць, ✂; незак.

  1. гл. пераліць.

  2. Тое, што і пералівацца (у 2 знач.).

пералівісты, ✂.

З пералівамі (пра гукі, святло).

  • Пералівістыя пераборы гармоніка.
  • П. колер.

|| наз. пералівістасць, ✂.

пералік, ✂, м.

  1. гл. пералічыць.

  2. Спіс з пералічэннем чаго-н.

    • П. кніг.