Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пералавіць, ✂; зак.

Злавіць усіх, многіх.

  • П. уцекачоў.

пералажыць, ✂; зак.

Тое, што і перакласці (у 1, 2, 3, 4 і 6 знач.).

|| наз. пералажэнне, ✂.

пералазіць, ✂; зак. (разм.).

Лазячы, пабыць усюды.

  • П. усе куткі.

пераламацца, ✂; зак.

  1. Паламацца напалам.

    • Палка пераламалася.
  2. Паламацца — пра ўсё, многае.

    • Крэслы паламаліся.

|| незак. пераломлівацца, ✂ і пераломвацца, ✂.

пераламаць, ✂; зак.

  1. Зламаць напалам, на часткі.

    • П. палку.
  2. Паламаць усё, многае.

    • Вецер пераламаў усе дрэвы.
  3. перан. Перамяніць чый-н. характар, звычкі, паводзіны, прымусіць стаць іншым.

    • Гэтага чалавека цяжка п.
    • П. свой характар.

|| незак. пераломліваць, ✂ і пераломваць, ✂.

пераламленне, ✂, н.

Тое, што і праламленне.

пералапаціць, ✂; зак. (спец.).

Перасыпаць (зерне, бульбу), перакідаючы лапатай з аднаго месца на другое для засцярогі ад прэння.

|| незак. пералапачваць, ✂.

пералаяцца, ✂; зак.

Палаяцца паміж сабой ці з усімі, многімі.

  • Суседзі пералаяліся.

пералегчы, ✂; зак.

Легчы інакш або на другое месца.

  • П. з канапы на ложак.

пералезці, ✂; зак.

Перамясціцца, карабкаючыся цераз што-н.

  • П. плот або цераз плот.

|| незак. пералазіць, ✂.