Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераліў, , м.

Пераход ад аднаго адцення колеру, тону да другога.

  • Мяккія пералівы святла.
  • Пералівы голасу.

|| прым. пераліўны, .

пераліцца, ; зак.

  1. Перамясціцца з аднаго месца на другое (пра вадкасць).

  2. Перапоўніўшы ёмішча, выліцца.

    • П. цераз край.

|| незак. пералівацца, .

пераліць1, ; зак.

  1. Выліць з аднаго ёмішча ў другое.

    • П. малако са збана ў шклянкі.
    • П. кроў параненаму (увесці чужую кроў з лячэбнай мэтай).
  2. Наліць звыш меры.

    • П. цераз край.

|| незак. пераліваць, .

|| наз. пераліванне, .

  • П. крыві.

|| прым. пераліўны, .

пераліць2, ; зак.

Перарабіць ліццём.

  • П. статую.

|| незак. пераліваць, .

|| наз. пераліўка, .

пералічыць, ; зак.

  1. Злічыць нанава.

    • П. кнігі паўторна.
  2. Злічыць адно за другім усё, усіх.

    • П. прысутных.
  3. Назваць, упамянуць усіх, усё.

    • П. недахопы.
  4. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

    • П. фунты ў кілаграмы.
  5. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

    • П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

|| незак. пералічваць, і пералічаць, .

|| наз. пералічэнне, .

  • Плаціць па пералічэнню.

|| наз. пералік, .

пералічэнне, , н.

  1. гл. пералічыць.

  2. Пералічаная, пераведзеная каму-н. сума (спец.).

    • Паступіла п. на бягучы рахунак.

пералом, , м.

  1. Месца, па якім што-н. пераламана.

    • Змацаваць вясло на пераломе.
  2. Парушэнне цэласці косці ў чалавека, жывёліны.

    • Закрыты п. бядра.
    • Асколачны п. косці.
  3. перан. Рэзкая змена ў развіцці чаго-н.

    • П. у жыцці.
    • На пераломе.

|| прым. пераломны, .

  • П. перыяд гісторыі.

пераляжаць, і пералежаць, ; зак.

  1. Праляжаць надта доўга.

    • П. на сонцы.
  2. Сапсавацца ад доўгага ляжання.

    • Агуркі пераляжалі.

пераляцець, ; зак.

  1. што і цераз што. Летучы, перамясціцца, адолець якую-н. прастору.

    • П. з Еўропы ў Амерыку.
    • П. горы або цераз горы.
  2. Летучы, апынуцца па другі бок чаго-н.

    • Мяч пераляцеў цераз вароты.
  3. Праляцець далей, чым трэба.

    • П. лінію пасадкі.
    • Снарад пераляцеў.

|| незак. пералятаць, .

|| наз. пералёт, .

перамаганосны, .

Які завяршыўся перамогай або нясе перамогу, увасабляе перамогу.

  • Перамаганосная вайна.

|| наз. перамаганоснасць, .