Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перамагчы, ✂; зак.

  1. перан., каго-што і без дапаўнення. Атрымаць перамогу над кім-, чым-н.

    • П. праціўніка.
    • П. ў баі.
  2. перан. Тое, што і пераадолець (кніжн.).

    • П. нястачы.
    • П. страх.

|| незак. перамагаць, ✂.

перамазацца, ✂; зак.

Вымазаўшыся, стаць брудным.

  • П. сажай.
  • Уся вопратка перамазалася.

|| незак. перамазвацца, ✂.

перамазаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць брудным, запэцкаць.

    • П. рукі чарнілам.
  2. Замазаць, намазаць зноў або ўсё, многае.

    • П. аконныя рамы.
    • П. усе падшыпнікі салідолам.

|| незак. перамазваць, ✂.

|| наз. перамазванне, ✂ і перамазка, ✂.

перамалоцца, ✂; зак.

Здрабніцца ў муку.

  • Перамелецца — мука будзе (прыказка: усё пройдзе, уладзіцца, усе непрыемнасці забудуцца).

|| незак. перамолвацца, ✂.

перамалоць, ✂; зак.

Здрабніць у муку (зерне).

  • П. варожыя сілы (перан. знішчыць).

|| незак. перамолваць, ✂.

перамаляваць, ✂; зак.

Малюючы, зняць копію чаго-н.; намаляваць нанава.

  • П. дэкарацыі.

|| незак. перамалёўваць, ✂.

|| наз. перамалёўванне, ✂ і перамалёўка, ✂.

пераманіць, ✂; зак. (разм.).

Перавесці да сябе (на працу, у свой калектыў, у другі лагер і пад.), прывабіўшы якой-н. выгадай, перавагамі.

  • П. спецыяліста.

|| незак. пераманьваць, ✂.

перамаргнуцца, ✂; зак.

Падмаргнуць адзін другому з якой-н. мэтай.

  • П. з сяброўкай.

|| незак. пераморгвацца, ✂.

пераматаць, ✂; зак.

Наматаць нанава ці на што-н. другое.

  • П. кінастужку.

|| незак. перамотваць, ✂.

|| наз. перамотванне, ✂ і перамотка, ✂.

перамахнуць, ✂; зак. (разм.).

Лёгка, шырокім скачком пераскочыць.

  • П. цераз агароджу.

|| незак. перамахваць, ✂.