Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакрывіцца, ; зак.

  1. Стаць крывым, несіметрычным; перакасіцца.

    • Страха перакрывілася.
  2. Скрывіцца ад болю, страху і пад.

    • Твар перакрывіўся ад болю.

перакрывіць, ; зак.

  1. Зрабіць крывым, перакасіць.

    • П. раму.
  2. звычайна безас., каго-што. Надаць скрыўлены выраз (твару, губам).

    • Ад болю перакрывіла твар.
  3. Перадражніць, падаць у смешным выглядзе.

|| незак. перакрыўляць, .

перакрыжаванне, , н.

Месца, дзе перасякаецца, перакрыжоўваецца што-н.

  • На перакрыжаванні дарог.

перакрыжаваны, .

  1. Які перасякаецца крыж-накрыж.

    • Перакрыжаваная рыфма (праз радок).
  2. перан. Які сыходзіцца з розных бакоў у адно месца.

    • П. агонь.
    • П. допыт (некалькімі асобамі адразу).
    • Перакрыжаванае апыленне.

перакрыжавацца, ; зак.

  1. Размясціцца накрыж, скрыжавацца.

    • Вуліцы перакрыжаваліся.
  2. перан. Сутыкнуцца, пераплесціся.

    • Інтарэсы перакрыжаваліся.

|| незак. перакрыжоўвацца, .

перакрыжаваць, ; зак.

  1. Пакласці, правесці, перавязаць што-н. накрыж.

    • П. рамянямі скрынку.
  2. перан. Сутыкнуць, пераплесці; скасаваць.

    • Вайна перакрыжавала нашы лёсы.

|| незак. перакрыжоўваць, .

перакрыцце, , н.

Гарызантальная нясучая канструкцыя ў будынку, якая раздзяляе паверхі.

  • Жалезабетоннае п.

перакрыць, ; зак.

  1. Накрыць нанава.

    • П. дах.
  2. перан. Перавысіць якія-н. паказчыкі, вынікі і пад., апярэдзіць.

    • П. норму.
  3. перан. Закрыць для руху, цячэння, прыкрыць.

    • П. шлях.
    • П. ваду.

|| незак. перакрываць, .

|| наз. перакрыццё, .

перакрычаць, ; зак.

Заглушыць сваім крыкам голас другога, другіх.

  • Цяжка п. натоўп.

|| незак. перакрыкваць, .

перакрэсліць, ; зак.

Закрэсліць зусім, цалкам або ў многіх месцах.

  • П. старонку.
  • П. рукапіс.
  • П. былое сяброўства (перан. звесці на нішто яго ролю, значэнне).

|| незак. перакрэсліваць, .

|| наз. перакрэсліванне, .