Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, перамяшчацца куды-н.

    • Мяч перакаціўся за рысу поля.
  2. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца (разм.).

    • П. ад аднаго ўдару.

|| незак. перакочвацца, ✂.

|| прым. перакатны, ✂.

перакаціць, ✂; зак.

Коцячы, перамясціць куды-н.

  • П. бервяно.

|| незак. перакочваць, ✂.

|| наз. перакочванне, ✂.

перакаці-поле, ✂, н.

Назва некаторых травяністых раслін стэпаў і пустынь, якія пасля выспявання адрываюцца ветрам ад кораня і, сплёўшыся ў клубкі, перакочваюцца з аднаго месца ў другое, раскідаючы насенне.

перакачаваць, ✂; зак.

Тое, што і перавандраваць.

|| незак. перакачоўваць, ✂.

перакачаць, ✂; зак.

  1. Качаючы, перамясціць усё, многае.

    • П. бочкі ў падвал.
  2. Разгладзіць качалкай усё, многае.

    • П. усю бялізну.
  3. Паваляць, выпацкаць у што-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

    • Усе яблыкі перакачалі ў гразь.

перакаштаваць, ✂; зак.

Пакаштаваць усё, многае.

  • П. стравы.

перакваліфікавацца, ✂; зак.

Набыць новую спецыяльнасць, прафесію.

|| наз. перакваліфікацыя, ✂.

перакваліфікаваць, ✂; зак.

Даць каму-н. новую кваліфікацыю, прафесію.

|| наз. перакваліфікацыя, ✂.

перакідацца, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю пражыць, перабыць які-н. час.

  • Год сяк-так перакідаліся.

перакідаць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, перамясціць у другое месца ўсё, многае.

    • П. дровы з двара пад павець.
  2. Скідаць, злажыць нанава, іначай.

    • П. стог сена.

|| незак. перакідваць, ✂.