Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перайграць, ; зак.

  1. Сыграць паўторна.

    • П. партыю.
  2. перан. Вырашыць па-іншаму, зрабіць інакш, змяніць (разм.).

    • Яны ўдвух перайгралі тую справу.
  3. Сыграць усё, многае.

    • П. усе п’есы.
  4. без дапаўнення. Сыграць ролю ненатуральна, перабіраючы меру (разм.).

    • У гэтай сцэне артыст яўна перайграў.

|| незак. пераігрываць, .

|| наз. пераігрыванне, .

пераймальнік, , м.

Той, хто запазычвае, пераймае што-н. у каго-, чаго-н.

|| ж. пераймальніца, .

|| прым. пераймальніцкі, .

пераймальніцтва, , н. (неадабр.).

Несамастойнасць у творчасці, наследаванне, перайманне.

пераймальны, .

Які ўяўляе сабой перайманне.

  • Пераймальная літаратура.

|| наз. пераймальнасць, .

перайменаваць, ; зак.

Даць каму-, чаму-н. новую назву або імя.

  • П. вуліцу.

|| незак. пераймяноўваць, .

перайначыць, ; зак.

Змяніўшы, зрабіць іншым.

  • П. характар.

|| незак. перайначваць, .

перайсці, ; зак.

  1. што і цераз што. Ідучы, перамясціцца на процілеглы бок чаго-н.

    • П. дарогу.
    • П. цераз раку.
    • П. граніцу.
    • П. межы дазволенага (перан.).
  2. Прайсці з аднаго месца на другое.

    • П. ў другі пакой.
  3. Змяніць работу, стан, месца знаходжання.

    • П. на новую работу.
    • П. на трэці курс.
  4. каму і да каго. Дастацца каму-, чаму-н. ад каго-, чаго-н., стаць чыёй-н. уласнасцю.

    • Гэта хата перайшла нам ад бацькоў.
  5. у што, да чаго, на што. Прыняцца за што-н. іншае, пачаць дзейнічаць па-іншаму.

    • П. ў наступленне.
    • П. да абмеркавання чарговага пытання.
    • П. на нелегальнае становішча.
  6. у што. Ператварыцца ў што-н. іншае, стаць другім.

    • Дождж перайшоў у снег.
    • Сяброўства перайшло ў каханне.
  7. перан. Уступіць, ахвяраваць што-н. каму-н. (разм.).

    • Няхай лепш маё пяройдзе.

|| незак. пераходзіць, .

|| наз. пераход, .

  • П. колькасці ў якасць.

перакаваць, ; зак.

  1. Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.

    • П. каню пярэднія ногі.
    • П. усіх коней.
  2. Перарабіць каваннем.

    • П. мячы на аралы (высок.).
  3. перан. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).

    • П. свой характар.

|| незак. перакоўваць, .

|| звар. перакавацца, .

|| незак. перакоўвацца, .

  • Па ходу п’есы галоўны герой перакоўваецца.

|| наз. перакоўванне, і перакоўка, .

пераказ, , м.

  1. гл. пераказаць.

  2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-н. прачытанага, пачутага.

    • Зрабіць п. аповесці.

пераказаць, ; зак.

  1. Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.

    • П. змест паэмы.
  2. і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.

    • П. дома ўбачанае ў горадзе.
    • Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.
  3. Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.

    • П. усе навіны.

|| незак. пераказваць, .

|| наз. пераказ, .