Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перадсмяротны, .

Які бывае, наступае перад смерцю.

  • Перадсмяротная агонія.

перадсэрдзе, , н. (спец.).

Адна з дзвюх камер сэрца.

  • Правае п.
  • Левае п.

|| прым. перадсэрдзевы, .

перадужаць, ; зак. (разм.).

  1. Узяць верх, перамагчы.

    • П. хваробу.
  2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.

|| незак. перадужваць, .

перадумаць, ; зак.

  1. Падумаўшы, змяніць намер.

    • Хацеў зайсці да знаёмага, але перадумаў.
  2. што, пра што, аб чым і без дапаўнення.

    • Падумаць пра многае або многа разоў.
    • Многа прыйшлося п. за апошні час.

|| незак. перадумваць, .

перадумова, , ж.

  1. Папярэдняя ўмова чаго-н.

    • П. поспеху.
  2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

    • Зыходзіць з правільных перадумоў.

перадыхнуць, ; зак. (разм.).

Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку (у час хадзьбы, працы і пад.).

  • Касцы селі п.

перадышка, , ж.

  1. Невялікі перапынак, каб аддыхацца, перавесці дыханне.

    • Бегчы кіламетр без перадышкі.
  2. перан. Часовае спыненне якой-н. дзейнасці.

    • П. ў спрэчках.

пераезд, , м.

  1. гл. пераехаць.

  2. Месца, дзе пераязджаюць цераз што-н.

    • Чыгуначны п.

|| прым. пераезны, .

  • Пераезная будка.

пераемнік, , м. (кніжн.).

Чый-н. прадаўжальнік; той, хто заняў чыё-н. месца.

  • Падрыхтаваць сабе пераемніка.
  • Пераемнікі Францыска Скарыны.

|| ж. пераемніца, .

|| прым. пераемніцкі, .

пераемны, (кніжн.).

Які ідзе паслядоўна, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога.

  • П. рад з’яў.
  • Пераемная сувязь развіцця чаго-н.

|| наз. пераемнасць, .