перакласці, ✂; зак.
-
Палажыць у другое месца.
- П. кнігі з паліцы ў шафу.
-
перан. Укласці абавязкі, адказнасць і пад. на другога.
- П. ўсю работу на памочніка.
-
што чым. Укласці, змясціўшы ў прамежках што-н.
-
Злажыць нанава, іначай.
-
Перадаць сродкамі другой мовы.
- П. з беларускай мовы на рускую.
|| незак. перакладаць, ✂ і перакладваць, ✂.
|| наз. перакладанне, ✂, перакладванне, ✂ і пераклад, ✂.
пераклеіць, ✂; зак.
-
Наклеіць, паклеіць нанава, у другім месцы.
-
Склеіць усё, многае.
|| незак. пераклейваць, ✂.
|| наз. пераклейванне, ✂ і пераклейка, ✂.
пераклікацца, ✂; незак.
-
Абменьвацца гучнымі воклічамі, словамі.
-
Папераменна гучаць.
- Пераклікаліся гудкі паравозаў.
-
перан., з кім-чым.
- Мець падабенства, збліжацца сваімі прыметамі з чым-н.
|| аднакр. пераклікнуцца, ✂.
|| наз. пераклічка, ✂.
пераключальнік, ✂, м.
Прыстасаванне для пераключэння чаго-н. (напр. электрычнага току).
пераключыцца, ✂; зак.
Накіравацца на што-н. іншае, новае; перайсці на іншы від працы, на другую работу.
- Размова пераключылася на другую тэму.
- П. на педагагічную работу.
|| незак. пераключацца, ✂.
|| наз. пераключэнне, ✂.
пераключыць, ✂; зак.
-
Змяніць (напрамак і сілу якой-н. энергіі, руху і пад.).
-
перан. Надаць іншы напрамак чаму-н.; перавесці на новую работу, на новыя формы работ.
- П. сваю ўвагу на іншы прадмет.
- П. цэх на іншую вытворчасць.
|| незак. пераключыць, ✂.
|| наз. пераключэнне, ✂.
перакроіць, ✂; зак.
-
Скроіць нанава.
- П. сукенку.
- Вайна перакроіла людскія лёсы (перан.).
-
Кроячы, разрэзаць, парэзаць усё, многае.
|| незак. перакройваць, ✂.
|| наз. перакройванне, ✂ і перакройка, ✂.
перакруціцца, ✂; зак.
-
Павярнуцца кругом, процілеглым бокам ці канцом.
-
Сапсавацца ад частага, празмернага закручвання або распасціся напалам, на часткі ад кручэння.
- Кран перакруціўся.
- Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.
-
перан. Рэзка перамяніцца, перайначыцца (разм.).
-
Заблытацца, зблытацца.
|| незак. перакручвацца, ✂.
перакруціць, ✂; зак.
-
Павярнуць кругом, процілеглым бокам, канцом.
-
Звіць вельмі туга, крута; сапсаваць празмерным закручваннем.
-
Наматаць на што-н. другое або іначай.
- П. магнітафонную стужку на другую касету.
- П. анучы на нагах.
-
перан. Перайначыць, зрабіць на свой лад (разм.).
- Новыя абставіны ўсё перакруцілі.
-
перан. Сказіць, змяніць змест, форму чаго-н. (разм.).
|| незак. перакручваць, ✂.