Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малачайнік, ✂, м.

Тое, што і малачай.

|| прым. малачайнікавы, ✂.

мала-памалу, прысл.

Паступова, па-троху.

  • Мала-памалу разгаварыліся.

малебен, ✂, м.

Кароткае набажэнства (за чыё-н. здароўе, поспехі і пад.).

  • Служыць м.

малекула, ✂, ж.

Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

  • М. складаецца з атамаў.

|| прым. малекулярны, ✂.

  • Малекулярная вага.

малельня, ✂, ж.

Памяшканне для рэлігійных сходаў і службы (у сектантаў і нехрысціян).

малельшчык, ✂, м.

Той, хто моліцца.

|| ж. малельшчыца, ✂.

маленечкі, ✂.

Вельмі маленькі.

  • М. хлопчык стаяў у куточку.

маленне, ✂, н.

  1. гл. маліцца, -ць.

  2. Шчырая просьба, мальба.

маленства, ✂, н.

Дзіцячы ўзрост, дзяцінства.

  • Шчаслівае м.

маленькі, ✂.

  1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.

    • Маленькая хатка.
    • М. атрад.
  2. Нязначны, які не мае істотнага значэння.

    • Маленькія непрыемнасці.
    • М. мароз.
  3. Тое, што і малалетні.

    • Любіць сваіх маленькіх (наз.).