Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

латок, , м.

  1. Адкрыты прылавак для гандлю на вуліцы.

  2. Адкрыты жолаб для ссыпання мукі.

    • Млынавы л.

|| прым. латковы, і латочны, .

  • Латковы гандаль.
  • Латочны спуск.

латочнік, , м.

Прадавец з латка (у 1 знач.).

|| ж. латочніца, .

латочына, , ж.

Нізкае, часта забалочанае месца.

  • Авечкі спусціліся ў латочыну.

латруга, , м.; , ж., (разм.).

  1. Гультай, цяльпук, абібок.

  2. П’яніца, алкаголік.

латук, , м.

Травяністая расліна, некаторыя віды якой ужываюцца ў ежу (салат), выкарыстоўваюцца ў медыцыне і інш.

  • Салатны л.

|| прым. латукавы, .

  • Латукавае лісце.

латунь, , ж.

Сплаў медзі з цынкам, волавам.

  • Ліставая л.

|| прым. латуневы, .

латы, .

У старажытнасці: металічныя даспехі, браня, якія засцерагалі ад халоднай, а ў сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі.

|| прым. латны, .

латынізавацца, ; зак. і незак. (кніжн.).

Засвоіць (-войваць) лацінскую мову і культуру.

|| наз. латынізацыя, .

латынізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

  1. Увесці (уводзіць) лацінскую мову і культуру.

  2. Замяніць (-няць) які-н. алфавіт лацінскім.

|| наз. латынізацыя, .

латынізм, , м.

Словы ці моўны зварот, якія запазычаны з лацінскай мовы.