Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паток, , м.

  1. Імкліва цякучая водная маса, рака, ручай.

    • Бурны п.
    • Веснавыя патокі.
  2. Маса вадкасці, паветра, якая імкліва цячэ, распаўсюджваецца.

    • П. лавы.
    • П. газу.
    • П. святла (перан.).
    • П. слёз (перан.).
    • П. слоў (перан.).
    • П. бежанцаў (перан.).
  3. Паточная вытворчасць (спец.).

    • Выраб матораў арганізаваны па прынцыпу патоку.
  4. Частка агульнага саставу навучэнцаў, раздзеленых для правядзення якіх-н. заняткаў, экзаменаў.

    • Выпускнікі аднаго патоку.

патолагаанатам, , м. (спец.).

Урач — спецыяліст па паталагічнай анатоміі.

патоля, , ж.

  1. Спачувальныя адносіны да слабейшых, спагада.

    • Адчуваць патолю з боку каго-н.
  2. Патуранне, патаканне.

    • Не даваць патолі сыну.
  3. Задаволенасць, супакоенасць.

    • Гэта паездка прынесла мне патолю.

патомны1 прым.

  1. Які ад роду належыць да якога-н. саслоўя (уст.).

    • П. дваранін.
  2. Карэнны, спрадвечны.

    • П. пралетарый.

патомны2 прым.

Які выдаецца па тамах.

  • Патомнае выданне.

патомства, , н., зб.

  1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, бацькоў. Не пакінуў патомства (не меў дзяцей).

    • Жаўна са сваім патомствам (з дзіцянятамі).
  2. Людзі будучых пакаленняў.

    • Подзвігі народа будзе помніць удзячнае п.

патоп, , м.

  1. Паводле біблейскай легенды: паводка, якая за грахі людзей затапіла нібыта ўсю зямлю.

    • Сусветны п.
    • Пасля нас хоць п.! (каб толькі нам было добра; неадабр.).
  2. Разводдзе, паводка; пра многа разлітай вады дзе-н. (разм. жарт.).

    • У нізінах вясною — цэлы п.
    • Што тут за п. у вас у хаце?

|| прым. патопны, .

паторгаць, ; зак.

Таргануць некалькі разоў.

  • П. за дзверы.

паторгваць, ; незак.

Злёгку, час ад часу торгаць.

  • П. плячом.

паточны, , (спец.).

Які робіцца пры дапамозе канвеера, канвеерны.

  • П. выпуск прадукцыі.
  • П. метад вытворчасці.